Кожная пятнiца - роднае, сваё

16.01.2026

#РоднаеСваё
#СтварыСваюЎласнуюПятніцу

Сваю уласную пятніцу сумесна стварылі майстры з Дома раместваў Верхнядзвінска і наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітаціі, абілітацыі інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН.

У гэтым годзе  інклюзіўны гурток «Ткацтва» плануецца праводзіць менавіта па пятніцах.

Ткацтва - спосаб апрацоўкі  матэрыялаў і адзін з самых цікавых відаў  дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ён натхняе не толькі ўмелых майстроў, прафесійных мастакоў і дызайнераў на стварэнне унікальных мастацкіх твораў, але не пакідае абыякавымі звычайных гледачоў. Вырабы, выкананыя ў тэхніцы ручнога ткацтва, запатрабаваныя і як аб'екты сучаснага мастацтва, і як сувенірная прадукцыя, якая будзе рэалізавана на ярмарцы «Рабі дабро».

Кожная пятнiца - роднае, сваё

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.verhnedvinsk-tcson.by/novosti/item/7888-kozhnaya-pyatnitsa-rodnae-svajo.html#sigProIddd323ab02d

Подпишитесь на наши новости