
Шануй сваё жыццё
19.06.2025У рамках праекта «Шануй сваё жыццё» псіхолаг ТЦСАН Верхнядзвінскага раёна інфармуе: як не стаць ахвярай хатняга тырана? Што рабіць, калі ў вашай сям'і ўжо мае месца гвалт?
Хатні гвалт – наўмысныя супрацьпраўныя альбо амаральныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага або сэксуальнага характару блізкіх сваякоў, былых мужа і жонкі, грамадзян, якія маюць агульнага дзіцяці (дзяцей), альбо іншых грамадзян, якія пражываюць (пражывалі) сумесна і вядуць (вялі) агульную гаспадарку, у адносінах адзін да аднаго, якія прычыняюць фізічныя і (або) псіхічныя пакуты.
1. Калі склалася крытычная сітуацыя, то паспрабуйце неадкладна пакінуць кватэру.
2. Папытаеце суседзяў, якім вы больш за іншых давяраеце, каб яны выклікалі міліцыю, калі пачуюць з вашай кватэры крыкі.
3. Калі вы не можаце выйсці з кватэры, неабходна:
- замкнуцца у ваннай з тэлефонам замкнуцца і паспрабаваць выклікаць міліцыю;
- патэлефанаваць сябрам ці суседзям і папрасіць іх прыйсці на дапамогу;
- адкрыць вокны, паспрабаваць прыцягнуць увагу мінакоў;
- калі Вам удалося патрапіць на лесвічную пляцоўку, то тэлефануйце ва ўсе дзверы, клічце на дапамогу. Нават калі ніхто не выйдзе, гэта можа астудзіць нападніка, а ў вас будуць сведкі ў выпадку, калі вы звярніцеся ў міліцыю.
Хатні гвалт-гэта не тое, што трэба хаваць, замоўчваць, трываць альбо пакутаваць ад яго. Выпадак сямейнага гвалту, калі ён адбыўся, неабходна спыніць, каб прадухіліць яго паўтарэнне ў будучыні.
Калі вы і вашы блізкія сталі ахвярай гвалту або знаходзіцеся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі вы можаце звярнуцца за аказаннем паслугі часовага прытулку, псіхалагічнай і сацыяльнай дапамогай у ТЦСАН Верхнядзвінскага раёна.
Па «тэлефонах даверу» акажуць псіхалагічную дапамогу:
8 (02151) 6-31-70 (з 8.00-17.00) +375(33)349 82 92 (кругласутачна)
Памятаеце: свет без гвалту пачынаецца ў вашым доме!
Зробім яго бяспечным разам!
Наш адрас: г. Верхнядзвінск, вул. Савецкая, 60/1.