Call-цэнтр

На базе аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў, падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання і комплекснай дапамогі ў крызіснай сітуацыі дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна» арганізавана праца call-цэнтра «Ад усёй душы».

Асноўныя напрамкі працы call-цэнтра:

  • інфармаванне грамадзян па пытаннях інфармацыйнай бяспекі;
  • аказанне сацыяльных паслуг, якія прадастаўляюцца аддзяленнямі Цэнтра;
  • выяўленне катэгарызаваных грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
  • спрыянне ў аказанні неабходнай дапамогі катэгарызаваным грамадзянам.

Па працоўных днях з 09.00 да 13.00 спецыялістамі і валанцёрамі Цэнтра праводзіцца праца з катэгарызаванымі грамадзянамі.

Прыём званкоў па ўзніклых пытаннях ажыццяўляецца ў працоўныя дні па тэлефоне 8 (02151) 6-79-22 з 09:00 да 13:00
(субота, нядзеля – выхадныя дні).

Падпішыцеся на нашы навіны