Аддзяленне першаснага прыёму і ацэнкі патрэбнасці ў сацыяльнай падтрымцы

Загадчык аддзялення

Лось Людміла Сяргееўна

211631, г. Верхнядзвінск, вул. Ленінградская, 71.

8 (2151) 6-39-05

Спецыялісты па сацыяльнай рабоце

Алеська Святлана Аляксандраўна

Сардыка Алена Уладзіміраўна

Шышко Аксана Іванаўна

211631, г. Верхнядзвінск, вул. Ленінградская, 71.

8 (2151) 6-39-05

Марозава Лада Юр'еўна

211631, г. Верхнядзвінск, вул. Ленінградская, 71.

8 (2151) 6-37-48

Масквіціна Таццяна Анатольеўна

Стацыянарны сацыяльны пункт у аг.Боркавічы

211600, аг.  Боркавічы, вул. Савецкая, д. 16

 

Графік працы: ПН-ПТ: 8.00-13.00 | 14.00-17.00

Аддзяленне першаснага прыёму і ацэнкі патрэбы ў сацыяльнай падтрымцы прызначана для прыёму і кансультавання грамадзян, выяўлення і ўліку розных катэгорый насельніцтва, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дапамозе, інфармавання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна аб паслугах, якія аказваюцца Цэнтрам.

Напрамкі дзейнасці:

  • фарміраванне банка даных грамадзян, якія звярнуліся ў Цэнтр; выяўленне і фарміраванне банка даных аб грамадзянах, якія пражываюць у зоне абслугоўвання і маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы;
  • правядзенне першаснага прыёму і кансультавання грамадзян аб паслугах, якія прадастаўляюцца Цэнтрам, па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання, рэалізацыі правоў грамадзян, устаноўленых заканадаўствам; накіраванне тых, хто звярнуўся, у адпаведныя аддзяленні цэнтра, інфармаванне аб іншых ведамствах, у кампетэнцыі якіх знаходзяцца пытанні таго, хто звярнуўся;
  • абследаванне і складанне актаў матэрыяльна-бытавога становішча грамадзян (адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў);
  • маніторынг, аналіз і прагназаванне рэальнай і перспектыўнай патрэбы насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі адміністрацыйнай адзінкі, у сацыяльных паслугах, складанне сацыяльна-дэмаграфічнага пашпарта раёна;
  • узаемадзеянне з рознымі дзяржаўнымі, грамадскімі, рэлігійнымі арганізацыямі і ўстановамі па пытаннях аказання сацыяльных паслуг грамадзянам (сем'ям), якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
  • аказанне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, кансультацыйна-інфармацыйных і сацыяльна-пасрэдніцкіх паслуг;
  • праца са зваротамі грамадзян;
  • прыём заяў і афармленне дакументаў на выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва;
  • падрыхтоўка дакументаў для прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі;
  • ажыццяўленне функцыі па апецы і папячыцельстве;
  • садзейнічанне грамадзянам у афармленні ў дамы-інтэрнаты;
  • абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча шматдзетнай сям'і для выдачы пасведчання шматдзетнай сям'і;
  • вядзенне базы АІС шматдзетных сем'яў;
  • прыём заяў, дакументаў для аказання матэрыяльнай дапамогі шматдзетным сем'ям да навучальнага года;
  • арганізацыя работы выязных сацыяльных пунктаў;
  • арганізацыя дзейнасці метадычнага і папячыцельскага саветаў;
  • арганізацыя работы тэлефона «гарачай лініі» 8 (02151) 6-39-05 для экстранага звароту грамадзян у выпадках, якія патрабуюць тэрміновага ўмяшання спецыялістаў Цэнтра; правядзенне кансультацый спецыялістамі Цэнтра;
  • забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі.

Падпішыцеся на нашы навіны