Філіял у г. п. Асвея
Дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна» філіял установы ў г.п. Асвея
Загадчык філіяла |
Аўсеева Ірына Аляксандраўна |
Верхнядзвінскі раён, г.п. Асвея, вул. Савецкая, д.5 |
|
Інспектары па асноўнай дзейнасці |
Запарошчанка Людміла Гаўрыілаўна Жорава Аксана Анатольеўна |
Графік працы: ПН-ПТ: 8.00-13.00 | 14.00-17.00
Напрамак дзейнасці філіяла:
- павышэнне даступнасці сацыяльнага абслугоўвання, забеспячэнне ахопу сацыяльнымі паслугамі маючых патрэбу грамадзян;
- першасны прыём, выяўленне ў грамадзян наяўных патрэбаў у сацыяльных паслугах, накіраванне грамадзян у адпаведныя аддзяленні цэнтра;
- кансультаванне грамадзян па пытаннях аказання сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання;
- садзейнічанне ў вырашэнні прававых пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- ажыццяўленне інавацыйнай дзейнасці ў сферы сацыяльнага абслугоўвання;
- прыцягненне да супрацоўніцтва валанцёраў для аказання сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
- аказанне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-бытавых, сацыяльна-пасрэдніцкіх, сацыяльна-пасрэдніцкіх, сацыяльна-рэабілітацыйных паслуг;
- арганізацыя клубнай і гуртковай працы для людзей пенсійнага ўзросту: клуб для пенсіянераў «Завалінка», гурток для пенсіянераў «Здравушка»;
- аказанне разавых сацыяльных паслуг;
- паслуга персанальны асістэнт;
- аказанне маральна-псіхалагічнай, падтрымкі абслугоўваным грамадзянам і членам іх сем'яў;
- паслугі пракату (кій, мыліцы);
- паслугі паслугі сядзелкі;
- паслугі сацыяльнага патранату;
- паслугі сацыяльнага пункта;
- вядзенне гуртковай працы з людзьмі сталага ўзросту і інвалідамі:
- Работа гуртка «Здравушка»;
- Праца клуба «Завалінка»;
- Работа гуртка «Вясёлка»;
- Правядзенне тэматычных вечарын, мерапрыемстваў сумесна з установамі культуры.
Сацыяльныя паслугі прадастаўляюцца:
- непрацуючым грамадзянам ва ўзросце 60-ці гадоў і старэйшым, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту і маюць права на дзяржаўную пенсію;
- асобам з інваліднасцю I і II групы.
Залічэнне ў філіял ажыццяўляецца на падставе:
- дакумента, які сведчыць асобу грамадзяніна;
- пісьмовай заявы грамадзяніна;
- медыцынскай даведкі аб стане здароўя, якая змяшчае інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх паказанняў і (або) адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг у форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання;
- звесткі аб займаным у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і складзе сям'і;
- звесткі аб адсутнасці (наяўнасці) догляду грамадзяніна, які звярнуўся па аказанне сацыяльных паслуг, асобай, якая атрымлівае дапамогу па догляду інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;
Абслугоўванне праводзіцца на тэрыторыі аднаго сельсавета - Асвея. Сацыяльнымі работнікамі абслугоўваецца 19 населеных пункта, 6 з якіх гэта аддаленыя.
У філіяле функцыянуюць гурткі і клубы па інтарэсах
Найменне аб'яднання |
Напрамак дзейнасці |
1.Клуб для пажылых грамадзян «Завалінка» |
Задавальненне патрэбаў пажылых грамадзян у зносінах, рэалізацыі творчых здольней |
2. Гурток для пажылых грамадзян «Здравушка» |
Падтрымка ЗОЖ для пажылых. Скандынаўская хада, шашкі, шахматы, нарды |
3. Гурток для інвалідаў «Вясёлка» |
Задавальненне патрэбаў інвалідаў у сацыялізацыі, зносінах, рэалізацыі творчых здольней, развіццё навыкаў прыкладной творчасці |
4. Гурток на хаце «Мы можам усё» |
Набыццё інвалідам элементарных ведаў і ўменняў пры карыстанні бытавой тэхнікай, а таксама навучанне арганізацыі жыцця ў хатніх умовах |
5. Гурток на хаце «Свет камп'ютара» |
Авалоданне інвалідам базавымі ведамі і навыкамі працы на кампутары |
У філіяле ўстановы ў г. п. Асвея працуе згуртаваны калектыў, неабыякавы да чужой бяды, які імкнецца зрабіць сваю працу цікавай і карыснай для навакольных.
https://www.verhnedvinsk-tcson.by/be/otdeleniya/filial-v-g-p-osveya.html#sigProId764d72b48a