
Цырымонія адкрыцця Дошкі Гонару ТЦСАН
28.04.202328 красавіка, напярэдадні святкавання 1 Мая ў Верхнядзвінскім раёне ўшаноўвалі прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, чые дасягненні ў працы вартыя павагі і прызнання.
На раённую Дошку Гонару занесены імёны многіх працоўных, сярод якіх і прадстаўнік Верхнядзвінскага ТЦСАН - Чыгак Раіса Сяргееўна, сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму. Раіса Сяргееўна больш за 30 гадоў прысвяціла сябе сацыяльнай сферы і з'яўляецца прыкладам прафесіяналізму, працавітасці і адданасці любімай справе.
Не менш значным стаў гэты дзень і для Верхнядзвінскага ТЦСАН, дзе адбылася цырымонія адкрыцця Дошкі Гонару ўстановы. Адкрыццё аб'екта працоўнай доблесці у Год міру і стварэння адраджае традыцыю адзначаць лепшых з лепшых, тым самым павышаючы прэстыж работнікаў сацыяльнай сферы, стымулюючы на дасягненне прафесійных вышынь.
https://www.verhnedvinsk-tcson.by/be/novosti/item/6762-tsyrymoniya-adkrytstsya-doshki-gonaru-ttssan.html#sigProId3519ffd64d