
Экскурсія у музей гісторыі
18.02.2025Грамадзянеэ "срэбнага" ўзросту Верхнядзвінскага ТЦСАН наведалі музей гісторыі СШ 2 і здзейснілі займальнае падарожжа па "прычалах" гісторыі роднага краю.
Валанцёр АСРАІ Ларыса Іванаўна Дзевяковіч распавяла пра сабраныя па крупінках і беражліва захаваныя летапісы Верхнядзвінска, пазнаёміла з партызанскімі рухамі на Верхнядзвіншчыне, яго кіраўнікамі і ўдзельнікамі. Асаблівую цікавасць ва ўдзельнікаў экскурсіі выклікалі кавальскія вырабы XVII стагоддзя, а таксама калекцыя манет і казначэйскіх білетаў, а таксама самы ўнікальны экспанат - ступа Бабы Ягі.
Наведванне музея нікога не пакінула абыякавым і яшчэ раз нагадала, што подзвіг народа – бессмяротны!
https://www.verhnedvinsk-tcson.by/be/novosti/item/7483-ekskursiya-u-muzej-gistoryi.html#sigProId76d40dc3f1