Гадзіна гісторыі  «Нельга забыць. Нельга зразумець. Нельга апраўдаць».

19.03.2025

Напярэдадні Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі наведнікі АСРАІ Верхнядзвінскага ТЦСАН, наведалі Верхнядзвінскую цэнтральную раённую бібліятэку ім. Тараса Хадкевіча, дзе адбылася імпрэза-гадзіна гісторыі  «Нельга забыць. Нельга зразумець. Нельга апраўдаць».

Прысутныя пазнаёміліся з трагедыяй беларускай вёскі, знішчанай фашыстамі ў 1943 годзе, і даведаліся, што разам з Хатынню былі спалены 426 вёсак Верхнядзвінскага раёна, 305 з якіх – разам з жыхарамі.

Удзельнікі мерапрыемства здзейснілі віртуальную экскурсію ў святыню нацыянальнай памяці-мемарыяльны комплекс «Хатынь» і пазнаёміліся з мастацкімі творамі, прысвечанымі гэтым трагічным падзеям.

26 04 25 58

Падпішыцеся на нашы навіны