
Справаздачна-выбарная канферэнцыя Верхнядзвінскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа
20.05.2025Адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Верхнядзвінскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа.
Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа на чале са старшынёй Галінай Жаланавай.
У ходзе канферэнцыі падведзены вынікі працы арганізацыі за справаздачны перыяд, абраны новы Прэзідыум, рэвізійная камісія і старшыня.
Лідарам раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа стала Святлана Данюк-спецыяліст па сацыяльнай рабоце Верхнядзвінскага ТЦСАН.
Ганаровай граматай за актыўную дзейнасць і значны ўклад у дасягненне мэт у вырашэнні задач Беларускага Чырвонага Крыжа ўзнагароджаны калектыў Верхнядзвінскага ТЦСАН.