
Прадастаўленне ДАСД у выглядзе штомесячнай і аднаразовай сацыяльных дапамог у натуральнай форме
29.05.2025Прадастаўленне ДАСД у выглядзе штомесячнай і аднаразовай сацыяльных дапамог у натуральнай форме-даволі распаўсюджаная практыка ў Верхнядзвінскім ТЦСАН.
Дадзеная форма працы дазваляе забяспечыць мэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў.
Асабліва гэта актуальна для сем'яў, дзеці ў якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, для маламабільных пажылых грамадзян, асоб з інваліднасцю. У 2025 годзе ўжо 13 чалавек атрымалі ДАСД у натуральнай форме.
Спецыяліст Цэнтра набывае для грамадзян прадукты харчавання, адзенне, абутак, паліва, аплачвае жыллёва - камунальныя паслугі.