
«Падары ўсмешку дзецям»
29.05.2025Напярэдадні дня абароны дзяцей для выхаванцаў ЦКРНіР і маладых інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН адбылося мерапрыемства «Падары ўсмешку дзецям», арганізаванае валанцёрамі «срэбнага» ўзросту, сумесна з валанцёрамі Верхнядзвінскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа і спецыялістамі аддзялення.
Арганізатары мерапрыемства парадавалі дзяцей вясёлымі гульнямі, загадкамі, незвычайнымі эстафетамі, ствараючы атмасферу радасці і весялосці.
Завяршылася свята дружным чаяваннем з салодкімі пачастункамі ў цёплай сяброўскай атмасферы.
https://www.verhnedvinsk-tcson.by/be/novosti/item/7596-padary-usmeshku-dzetsyam.html#sigProId08b26e30ee