Працуе перасоўная «Сацыяльная прыёмная»

04.06.2025

Працуе перасоўная «Сацыяльная прыёмная»

У Верхнядзвінскім ТЦСАН з мэтай даступнасці сацыяльнага абслугоўвання непрацаздольных грамадзян у аддаленых і маланаселеных пунктах актыўна функцыянуе перасоўная «сацыяльная прыёмная». Такая форма работы дазваляе своечасова выявіць патрэбнасць непрацаздольных грамадзян у сацыяльных паслугах, дапамогі, правесці абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча, у тым ліку з візуальнай ацэнкай супрацьпажарнага стану жылля.

Пры чарговым выездзе «сацыяльнай прыёмнай» абследавана 17 пажылых грамадзян, 3 шматдзетныя сем'і, распаўсюджана каля 30 памятак, прынята 2 заявы на аказанне матэрыяльнай дапамогі, 2 заяўкі на аказанне разавых паслуг.

Падпішыцеся на нашы навіны