Сустрэча са спецыялістам ААТ «Белаграпрамбанк»

06.06.2025

З мэтай павышэння фінансавай граматнасці, для грамадзян пажылога ўзросту і маладых інвалідаў у Верхнядзвінскім ТЦСАН адбылася сустрэча са спецыялістам ААТ «Белаграпрамбанк».

Удзельнікі сустрэчы даведаліся, як бяспечна і эфектыўна карыстацца банкаўскімі паслугамі, выкарыстоўваць сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі і абараняцца ад разнастайных відаў махлярства.

Падобныя мерапрыемствы дапамагаюць пераадолець пачуццё няўпэўненасці, а часам і страху перад сучаснымі фінансавымі тэхналогіямі, дапамагаюць прыняць правільныя рашэнні па распараджэнні сваімі фінансамі і накапленняў.

Падпішыцеся на нашы навіны