Літаратурная гадзіна «На хвалі натхнення»

10.06.2025

Джэнтэльмены-валанцёры валанцёрскай групы «Лекары душ» правялі літаратурную гадзіну «На хвалі натхнення» для грамадзян «срэбнага» ўзросту Верхнядзвінскага ТЦСАН.

Сапраўдны паэтычны калейдаскоп прадставілі паэты Антон Буболо, Ульян Родзік, Часлава Петрашкевіч акунуўшы прысутных у атмасферу прыгожага, надаўшы адчуванне асаблівага лірычнага эмацыйнага настрою і зарад станоўчых эмоцый.

Паэзія – выдатная нагода для зносін, выказвання пачуццяў. Сіла паэзіі велізарная, яна здольная абудзіць чалавека, закрануць кожную часціцу яго душы, суцешыць, дапамагчы справіцца з жыццёвымі цяжкасцямі.

Падпішыцеся на нашы навіны