Дапамога к школе

09.07.2025

 Верхнядзвінскім ТЦСАН актыўна ажыццяўляецца прыём дакументаў на аказанне матэрыяльнай дапамогі да новага навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей.

Спецыялістамі цэнтра праводзіцца інфармацыйная праца аб магчымасці атрымання дапамогі да навучальнага года іншымі катэгорыямі сем'яў з дапамогай прадастаўлення ДАСД, матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

На сённяшні дзень прынята больш за 20 заяў, праінфармавана 264 шматдзетныя сем'і, размешчана інфармацыя ў СМІ.

Падпішыцеся на нашы навіны