Дапамога побач

25.07.2025

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму Верхнядзвінскага ТЦСАН аказвае платныя разавыя паслугі па сацыяльна арыентаваных нізкіх расцэнках непрацуючым пажылым грамадзянам і інвалідам 1-й і 2-й груп.

Пералік разавых сацыяльных паслуг разнастайны, але асабліва актуальнымі ў летні перыяд з'яўляюцца:

- паслугі па касьбе травы мотокосой;

- ўзворванне, рыхленне глебы ўручную;

- колка, складаванне і распілоўка дроў.

Заяўкі на паслугі прымаюцца па тэлефоне: 5-43-81, 5-43-82 або наведаўшы аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму Верхнядзвінскага ТЦСАН па адрасе: г.Верхнядзвінск, вул. Пушкіна 2а.

Падпішыцеся на нашы навіны