Сацыякультурная рэабілітацыя для людзей з інваліднасцю  ️

30.07.2025

 У рамках рэалізацыі праекта «Развіццё экалагічнага турызму для садзейнічання зялёнаму пераходу да інклюзіўнага і ўстойлівага росту» у г.п. Асвея Верхнядзвінскага раёна адбыўся валанцёрскі семінар-практыкум «Запаведнае Паазер'е» у якім прынялі ўдзел наведавальнікі Верхнядзвінскі ТЦСАН.

Удзельнікі семінара азнаёміліся з візіт - цэнтрам заказніка «Асвейскі», здзейснілі «Асвейскі круіз» з наведваннем бязлюднага вострава «Ду», паўдзельнічалі ў займальным экалагічным квэсце «Сакрэты прыроды» накіраванага на развіццё экатурызму на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях.

Пазітыўны настрой, адкрытыя адносіны, радасць сустрэчы - вынік працы семінара!!!

Падпішыцеся на нашы навіны