Адзіны дзень бяспекі

15.09.2025

25 верасня МНС сумесна з іншымі ведамствамі правядзе комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на навучанне насельніцтва дзеянням у розных надзвычайных сітуацыях, а таксама павышэнне ўзроўню інфармаванасці грамадзян у пытаннях бяспекі.

Актуальнасць тэмы бяспекі практычна штогод пацвярджаецца прыкладамі буйных пажараў, адзін з якіх здарыўся летась у Віцебску.

13 снежня 2024 года адбыўся буйны пажар у гандлёвым цэнтры «Беларусь», на якім былі траўміраваны 17 чалавек. Пажары такога маштабу рэдкасць для Беларусі. У той дзень дзякуючы зладжаным дзеянням відавочцаў і ратавальнікаў чалавечых ахвяр удалося пазбегнуць.

Навыкі эвакуацыі з будынкаў, уменне чытаць планы эвакуацыі і рухацца па ўказальных знаках, у тым ліку мець уяўленне аб правілах паводзін у натоўпе - усе гэтыя веды спатрэбяцца ў выпадку наступлення пазаштатнай сітуацыі на розных аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей: кінатэатрах, гандлёвых цэнтрах, стадыёнах і г.д.

Менавіта таму мэтай Адзінага дня бяспекі з'яўляецца навучанне насельніцтва дзеянням пры пажары, няштатных сітуацыях і аказанні першай дапамогі пацярпелым.

У гэты дзень ва ўсіх рэгіёнах Віцебскай вобласці пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Адзінага дня бяспекі.

Падпішыцеся на нашы навіны