Дзень бібліятэк Беларусі

15.09.2025

Штогод 15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк  Беларусі. Наведавальнікі Верхнядзвінскага ТЦСАН штогод віншуюць сваіх сяброў-валанцёраў Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. Т. Хадкевіча з іх прафесійным святам – Днём бібліятэк Беларусі і прымаюць актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да гэтага свята.

Прысутныя нацешыліся выставай кветкавых букетаў і фруктова-агароднінных экспазіцый, азнаёміліся з выставай - аглядам кніжных навінак «Галерэя кніжных навінак», усе жадаючыя прымалі ўдзел у творчым майстар – класе «Малюем ніткамі», а таксама займальных тэматычных квэстах, фатаграфаваліся ў фотазоне «Букеанарыум».

Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна, спрыяючы развіццю ў прысутных любові да чытання і павагі да бібліятэкі як храма ведаў і культуры.

Падпішыцеся на нашы навіны