Прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару»

12.11.2025

У перыяд з 17 па 23 лістапада 2025 работнікамі Верхнядзвінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ва ўзаемадзеянні з суб'ектамі прафілактыкі правапарушэнняў, а таксама пры ўдзеле прадстаўнікоў Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС на тэрыторыі раёна будзе праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару».

У ходзе акцыі будуць наведаны домаўладання і кватэры з мэтай вывучэння ўмоў бяспечнага пражывання грамадзян.

Асаблівая ўвага будзе нададзена парушэнням пры выкарыстанні пячнога ацяплення, электраабсталявання, умовам пражывання непаўналетніх дзяцей, наяўнасці і спраўнасці АПА.

Ратавальнікі нагадваюць: выкананне правілаў бяспекі-залог вашага спакою!

Падпішыцеся на нашы навіны