Грамадская прыёмная

12 03 26 4

Андрэева Наталля Фёдараўна

Намеснік старшыні па сацыяльных пытаннях

+375 (2151) 6-33-45

Кабінет 65

 

 

 

 

Курыруемыя пытанні

1.4.1. пытанні правядзення выбараў і рэферэндумаў, падбору і расстаноўкі кадраў (у тым ліку ўдасканалення структуры і штатнага раскладу райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў), арганізацыі работы з рэзервам кадраў, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, узнагарод, дэмаграфічнай бяспекі, узаемадзеяння з органамі мясцовага самакіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі першаснага ўзроўню, рэлігійнымі арганізацыямі і нацыянальнымі грамадскімі аб'яднаннямі, ветэранскімі арганізацыямі, іншымі грамадскімі аб'яднаннямі сацыяльна-культурнай накіраванасці, гуманітарнай дзейнасці, рэалізацыі дзяржаўнай ідэалогіі, грамадска-палітычнай інфармацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, аналізу і прагназавання сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў раёне, узаемадзеяння з палітычнымі і грамадскімі арганізацыямі, сродкаў масавай інфармацыі і арганізацый, якія ажыццяўляюць выпуск друкаванай прадукцыі.

Кіраўніцтва развіццём сферы адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, фізічнай культуры і спорту.

Каардынацыя работы па прафілактыцы правапарушэнняў.

Ажыццяўленне кантролю за рэалізацыяй Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый», выкананнем патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2025 г. № 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы»;

1.4.2. структурныя падраздзяленні райвыканкама:

упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў сацыяльнай абароны);

аддзел арганізацыйна-кадравай работы;

аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі;

юрыдычны сектар (у частцы пытанняў прафілактыкі правапарушэнняў);

аддзел па адукацыі;

сектар спорту;

сектар культуры;

намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх;

1.4.3. пытанні:

установы аховы здароўя «Верхнядзвінская цэнтральная раённая бальніца»;

дзяржаўнай установы «Верхнядзвінскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»;

установы «Рэдакцыя газеты «Дзвінская праўда» Верхнядзвінскага раёна»;

дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Верхнядзвінскага раёна»;

устаноў культуры;

устаноў адукацыі;

структурных падраздзяленняў Верхнядзвінскага раёна Віцебскага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя»;

спецыяліста па Верхнядзвінскім раёне прадстаўніцтва Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва;

Верхнядзвінскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»;
Верхнядзвінскай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь»;

Верхнядзвінскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа;
Верхнядзвінскай раённай арганізацыі Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;
Верхнядзвінскай раённай арганізацыі Грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя»;
Верхнядзвінскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў;
Верхнядзвінскай раённай арганізацыі Грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын»;
Верхнядзвінскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў»;
Верхнядзвінскай раённай арганізацыі «Беларускі фонд міру»;
Верхнядзвінскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане»;
дзяржаўнай установы «Луначарскі сацыяльны пансіянат «Сямейны ўтулак»;
дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Верхнядзвінскага раёна»;
устаноў спорту;
арганізацыі прыёму і размеркавання грузаў замежнай гуманітарнай дапамогі;
сацыяльнага забеспячэння ў рабоце па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
галіновых прафсаюзаў.

 

Падпішыцеся на нашы навіны