Матэрыялы на яснай мове
Зразумелая мова – гэта інфармацыя, напісаная даступнай і зразумелай мовай, якая дапамагае людзям з цяжкасцямі разумення звычайнай мовы атрымліваць інфармацыю, чытаць і выказваць свае думкі.
Для каго прызначана зразумелая мова?
У некаторых катэгорый людзей існуюць непераадольныя бар'еры, якія ўскладняюць іх зносіны з навакольнымі. Аднак менавіта навакольныя цалкам могуць улічваць гэтыя цяжкасці і дапамагчы такім людзям зразумець, пра што ідзе гаворка. Зразумелая мова можа быць карыснай не толькі людзям з інтэлектуальнымі парушэннямі, у тым ліку з сіндромам Дауна.
Таксама ЗРАЗУМЕЛАЯ МОВА дапаможа:
- людзям, у якіх з дзяцінства было парушана развіццё маўлення;
- людзям са слабымі навыкамі чытання і пісьма;
- людзям пасля інсультаў і чэрапна-мазгавых траўм;
- пажылым людзям з парушэннямі памяці;
- людзям з парушэннем увагі;
- замежнікам і мігрантам, якія ў поўнай меры не валодаюць мовай краіны.
Усе гэтыя людзі могуць нядрэнна выказваць свае думкі рознымі спосабамі, аднак гатовыя тэксты, асабліва пісьмовыя, ім даволі цяжка разумець.
Важна, што для кожнай мэтавай групы тэксты, напісаныя на зразумелай мове, будуць адрознівацца.
Інфамацыя на зразумелай мове аб працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
ГРА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам» распрацавала інфармацыйныя матэрыялы па розных тэматыках і прымяненні ў розных сферах жыццядзейнасці.
Перайсці па спасылцы: https://lifeguide.by/yasnyj-yazyk-2/
У Беларусі з’явіўся першы сайт на «зразумелай мове». Гэта сайт музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Правы і абавязкі бакоў дамовы на бясплатныя сацыяльныя паслугі
Для чаго патрэбны аўтаномны пажарны апавяшчальнік
Як заплаціць за хатні інтэрнэт у інфакіёску
Як абараніць сваю банкаўскую карту
Як разагрэць ежу ў мікрахвалеўцы
Як зрабіць пяльмені з дапамогай пяльменніцы
Ільготы ў транспарце для людзей з інваліднасцю
Ільготы для людзей з інваліднасцю
Правілы для пасажыраў аўтамабільнага транспарту
Догляд за ступнямі і пазногцямі ног
Частка 1. Як наладзіць смартфон
Частка 2. Як карыстацца Інстаграм
Частка 4. Як шукаць тавары ў інтэрнэце


пытанне-адказ