Тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі

Адным з галоўных складнікаў у сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў з'яўляецца забеспячэнне іх тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабилитацыі.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.12.2007 № 1722 «Аб Дзяржаўным рэестры (пераліку) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі і парадку забеспячэння імі асобных катэгорый грамадзян» грамадзяне на падставе індывідуальнай праграмы рэабілітацыі інваліда або заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя забяспечваюцца тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі (сродкі рэабілітацыі), уключанымі ў Дзяржаўны рэестр (пералік) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі.

На цяперашні час Дзяржаўны рэестр уключае 59 найменняў сродкаў рэабілітацыі, з іх 49 выдаюць органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, 10 – дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя.

Інваліды I групы бясплатна забяспечваюцца 29 сродкамі рэабілітацыі, у тым ліку інваліднымі каляскамі, 22 – прадастаўляюцца на льготных умовах з аплатай 20-50 працэнтаў ад кошту.

Інвалідам II групы бясплатна выдаюцца 16 сродкаў рэабілітацыі, 19 – на льготных умовах з аплатай 20-50 працэнтаў ад кошту.

Інваліды III групы бясплатна забяспечваюцца 11 сродкамі рэабілітацыі, 2 – на льготных умовах з аплатай 50 працэнтаў ад кошту.

З 50 сродкаў рэабілітацыі, прызначаных для дзяцей-інвалідаў, – 41 выдаецца бясплатна, у тым ліку такія дарагія, як каляскі ўсіх тыпаў, трохколавы ровар, пратэзы, артезы, артапедычная абутак, слыхавыя апараты. І толькі 9 сродкаў рэабілітацыі выдаюцца на льготных умовах з аплатай 10-50 працэнтаў.

 

Падпішыцеся на нашы навіны