Рэспубліканская акцыя МНС «Бяспечны Новы год»

11.12.2025

З 15 снежня 2025 г. па 07 студзеня 2026 года ў нашым раёне будзе праходзіць рэспубліканская акцыя МНС «Бяспечны Новы год!».

Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўмаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі-мэта рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!». Напярэдадні Калядаў і Новага года ў ратавальнікаў, як правіла, пачынаецца «гарачая пара». Назіраецца рэзкае павелічэнне колькасці вогненных НЗ і выпадкаў траўматызму людзей пры неасцярожным абыходжанні з піратэхнічнымі вырабамі.

З навучэнцамі школ ратавальнікі правядуць навучальныя ўрокі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, зазірнуць у сем'і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Яны нагадаюць правілы выкарыстання піратэхнікі, паводзін на лёдзе, эксплуатацыі электраабсталявання, пячнога ацяплення і бяспекі ў дні зімовых канікул.

Месцы продажу піратэхнічных вырабаў і месцы з масавым знаходжаннем людзей наведаюць пажарны Дзед Мароз, Снягурка, казачныя персанажы, якія нагадаюць пра тое, як правільна выкарыстоўваць піратэхніку, раздадуць наглядна-выяўленчую прадукцыю, прапануюць зрабіць фота з казачнымі героямі.

Давайце правядзем навагоднія святы весела і бяспечна!

Падпішыцеся на нашы навіны