Ініцыятыва па добраўпарадкаванні «На роднай зямлі – жыві як гаспадар»
14.04.2026Міністэрства працы і сацыяльнай абароны інфармуе, што Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі абвешчана ініцыятыва па добраўпарадкаванні «На роднай зямлі – жыві як гаспадар».
Мэта ініцыятывы – аб'яднаць намаганні грамадзян, ведамстваў, прадпрыемстваў і арганізацый усіх форм уласнасці для памнажэння чысціні, камфорту і парадку ў нашых гарадах і вёсках. Асаблівую ўвагу ініцыятыва надае падтрымцы адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў.
Дадзеная ініцыятыва карэлюецца з мерапрыемствам па добраўпарадкаванні прыдамавой тэрыторыі Дзяржаўнай праграмы «Грамадства роўных магчымасцей» на 2026 – 2030 гады (пункт 21 прыкладання 3 Дзяржаўнай праграмы).
Такім чынам, рэалізацыя ўказанай ініцыятывы будзе спрыяць выкананню пункта 21 Дзяржаўнай праграмы.


пытанне-адказ