Раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года»

16.04.2026

15 мая ў Верхнядзвінскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбудзецца раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года».

Галоўная мэта конкурсу — умацаванне духоўна-маральных асноў сям'і, прапаганда сямейных каштоўнасцей і традыцый.

У конкурсе могуць удзельнічаць сем'і, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, у якіх бацькі знаходзяцца ў шлюбе, зарэгістраваным у органах ЗАГС; бацькі і дзеці з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь. Удзельнікі праекта павінны быць актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця дзяржавы, ствараць неабходныя ўмовы для развіцця і навучання дзяцей, выхоўваць іх на аснове духоўна-маральных каштоўнасцей, у духу патрыятызму, любові да Радзімы, павагі да старэйшых, працавітасці.

Сем'ям, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, трэба будзе прэзентацыя сям'і праз творчы праект «Сям'я: формула шчасця»; прэзентацыя сацыяльнага праекта, прысвечанага Году беларускай жанчыны. Да пачатку конкурсу сем'ям неабходна падрыхтаваць і размясціць у сацыяльных сетках відэаролік «Усё пачынаецца з сям'і», які адлюстроўвае на асабістым прыкладзе сям'і гарманічнае спалучэнне прафесійнага развіцця і бацькоўскіх клопатаў.

Заяўкі падаюцца ў аргкамітэт да 1 мая. Тэлефон для даведак 63748.

Падпішыцеся на нашы навіны