Сацыяльны патранат
|
Данюк Святлана Пятроўна Лось Ксенія Сяргееўна Псіхолагі |
г. Верхнядзвінск, вул. Савецкая, 60/1 |
Сацыяльны патранат - дзейнасць па суправаджэнні грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, накіраваная на яе пераадоленне, аднаўленне нармальнай жыццядзейнасці, мабілізацыю і рэалізацыю ўласнага патэнцыялу грамадзян для асабістага і сацыяльнага росту.

Паслуга «сацыяльны патранат» уключае ў сябе:
- забеспячэнне аказання сацыяльнай дапамогі па месцы пражывання сем'яў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
- стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць даступнасць сацыяльных паслуг для сем'яў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
- ажыццяўленне каардынацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння ў пераадоленні цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Этапы аказання паслугі «сацыяльны патранат» сям'і, якая знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі:
- заява члена сям'і аб патрэбнасці ў аказанні паслугі «сацыяльны патранат»;
- вызначэнне існуючых у сям'і праблем, з якімі сама сям'я не спраўляецца;
- распрацоўка Плана патранатнага суправаджэння сям'і;
- заключэнне дагавора на аказанне паслугі «сацыяльны патранат».
Арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у міжведамасным узаемадзеянні:
- ДУ «Верхнядзвінскі ТЦСАН»;
- упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта;
- установы аховы здароўя Верхнядзвінскага раёна;
- установы адукацыі Верхнядзвінскага раёна;
- сельскія выканаўчыя камітэты Верхнядзвінскага раёна.


пытанне-адказ