Дыялогавая пляцоўка «Роўныя правы-роўныя магчымасці» ў фармаце «пытанне-адказ», прымеркаваная да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь

04.12.2025

У Верхнядзвінскім ТЦСАН адбылася дыялогавая пляцоўка «Роўныя правы-роўныя магчымасці» ў фармаце «пытанне-адказ», прымеркаваная да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь.

У рабоце пляцоўкі ў ролі спікераў прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, дзейнасць якіх звязана з забеспячэннем роўных правоў людзей з інваліднасцю разам з іншымі грамадзянамі.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся найбольш важныя і хвалюючыя пытанні, звязаныя з сучаснымі тэндэнцыямі абароны правоў інвалідаў у вобласці:

- забеспячэнне даступнага асяроддзя;

- забеспячэнне санаторна-курортным лячэннем;

- пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

- транспарт;

- ахова здароўя;

- сацыяльнага абслугоўвання.

Адкрыты дыялог дазволіў усім прысутным выказваць сваё меркаванне па абмяркоўваемых пытаннях і выпрацаваць на будучыню пэўныя механізмы ўзаемадзеяння і атрымаць вынікі.

Падпішыцеся на нашы навіны