Дабру адкрыюцца сэрцы
04.12.2025Акружыць людзей з інваліднасцю клопатам і ўвагай, падарыць ім выдатны настрой, падбадзёрыць. Менавіта гэтыя мэты вызначылі для сябе госці аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН.
З добрым сэрцам і падарункамі ў дзень інвалідаў прыйшлі ў аддзяленне прадстаўнікі грамадскага аб'яднання РГА «Белая Русь», артысты ДУК «Сар'янскі дом культуры».
Выказваем сардэчную падзяку тым, хто не застаўся ў баку, за чуласць, увагу і падтрымку!
https://www.verhnedvinsk-tcson.by/be/blog/novosti/item/7837-dabru-adkryyutstsa-sertsy.html#sigProId55484df223


пытанне-адказ