Фізкультурна-аздараўленчае мерапрыемства ў рамках Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь «На спартыўнай хвалі»
15.12.2025У рамках міжведамаснага ўзаемадзеяння Верхнядзвінскага ТЦСАН і ФАК «Імпульс», для наведавальнікаў АСРАІ праведзена фізкультурна-аздараўленчае мерапрыемства ў рамках Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь «На спартыўнай хвалі».
Праграма мерапрыемства была даволі насычанай. Камандам былі прапанаваны конкурсы з бегам скачкамі, эстафеты з мячамі, абручамі, клюшкамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя здольнасці.
Спартыўны запал і жаданне дамагчыся перамогі для сваёй каманды захоплівалі рабят настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца вакол. Усе стараліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі.
Удзельнічаючы ў мерапрыемстве ўсе ўдзельнікі змаглі адчуць сябе вялікай спартыўнай, адзінай сям'ёй! На спартыўнай пляцоўцы панавалі смех, шум і весялосць.
Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту і здароўя!


пытанне-адказ