Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сацыяльнай абароны
08.01.2026Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сацыяльнай абароны, адбылося ў Верхнядзвінскім Цэнтры культуры.
Урачыста і цёпла супрацоўнікаў Верхнядзвінскага ТЦСАН павіншавалі з прафесійным святам, а таксама ўручылі падзякі і граматы ганаровыя госці мерапрыемства:
- намеснік старшыні Верхнядзвінскага райвыканкама Наталля Андрэева;
- начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Верхнядзвінскага райвыканкама Ілья Большы.
У межах правядзення ўрачыстага мерапрыемства адбыўся конкурс прафесійнага майстэрства сярод сацыяльных работнікаў «Лепшы сацыяльны работнік».
На працягу конкурсу ўдзельніцы дэманстравалі свае хобі, таленты і прафесійныя навыкі.
Аднагалосным рашэннем журы пераможцам конкурсу «Лепшы сацыяльны работнік» стала – Галіна Аляксандраўна Свірчанкава, сацыяльны работнік філіяла ТЦСАН у г.п. Асвея. Усе ўдзельніцы конкурсу сталі пераможцамі ў розных намінацыях.
Мерапрыемства – яскравае пацвярджэнне таго, што сістэма сацыяльнай абароны трымаецца на людзях, чыя дабрыня і адданасць справе служаць надзейнай апорай для тых, хто ў ёй мае патрэбу.
https://www.verhnedvinsk-tcson.by/be/blog/novosti/item/7875-urachystae-merapryemstva-prysvechanae-dnyu-rabotnika-satsyyalnaj-abarony.html#sigProIde6d6937181


пытанне-адказ