Партал рэйтынгавай ацэнкі арганізацыі

21.01.2026

Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь?? прадастаўляе даступны спосаб для грамадзян выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання насельніцтва дзяржаўнымі арганізацыямі, што спрыяе павышэнню якасці аказання дзяржаўных паслуг.

Рэйтынг дзяржаўных арганізацый, які фарміруецца на аснове гэтых ацэнак, стварае дадатковы стымул для паляпшэння якасці працы з насельніцтвам і спрыяе развіццю адкрытага дыялогу ўрада і насельніцтва. Функцыянаванне партала адпавядае мэтам і задачам, пастаўленым перад дзяржавай Кіраўніком дзяржавы.

Арганізацыю на партале можна знайсці любым зручным для карыстальніка спосабам:

- з дапамогай пошукавага радку;

- у пераліку арганізацый;

- на карце (раздзел «Рэйтынг»);

- па сферах жыццядзейнасці і катэгорыях.

Спасылку на партал ацэнкі якасці паслуг можна знайсці на сайце ДУ «ТСЦСАН Верхнядзвінскага раёна» на галоўнай старонцы сайта (на сіняй панэлі) або адсканаваць QR-код уваходу на Партал рэйтынгавай ацэнкі арганізацыі.

Падпішыцеся на нашы навіны