«Актыўны розум — актыўнае жыццё»
23.01.2026У АСРАІ Верхнядзвінскага ТЦСАН адбыўся псіхалагічны трэнінг для грамадзян «залатога» ўзросту: «Актыўны розум — актыўнае жыццё».
Трэнінг аказаўся не толькі карысным, але і займальным! Асаблівая ўвага была нададзена развіццю памяці, увагі і ўяўлення — гэта сапраўды важна для захавання яснасці розуму ў сталым узросце.
Практыкаванні былі простымі, але эфектыўна трэніравалі розныя кагнітыўныя функцыі.
Рэгулярныя падобныя заняткі — гэта выдатны спосаб захаваць упэўненасць у сабе, энергічнасць і актыўнасць.
https://www.verhnedvinsk-tcson.by/be/blog/novosti/item/7893-aktyuny-rozum-aktyunae-zhytstsjo.html#sigProId1824ed09d8


пытанне-адказ