Урок памяці «ПАМЯТАЙ, НЕ ЗАБУДЗЬСЯ!»
27.01.2026Наведвальнікі Верхнядзвінскага ТЦСАН наведалі Верхнядзвінскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Т. Хадкевіча, дзе прайшоў урок памяці «ПАМЯТАЙ, НЕ ЗАБУДЗЬСЯ!».
У межах паказу мультымедыйнай прэзентацыі бібліятэкар распавяла ўдзельнікам пра гісторыю ўзнікнення дня памяці, мільённыя ахвяры фашысцкіх катыроў у канцлагерах Асвенцім, Бухенвальд, Майданек, Саласпілс, а таксама правяла агляд літаратуры тэматычнай выставы «Памяці ахвяр Халакосту», дзе цэнтральнае месца занялі творы пра генацыд беларускага народа. Нікога не пакінуў абыякавым відэасюжэт пра дзіцячы лагер смерці.
Мерапрыемства зрабіла на ўдзельнікаў незгладжальнае ўражанне і прымусіла іх задумацца пра цану міру і чалавечнасці.
https://www.verhnedvinsk-tcson.by/be/blog/novosti/item/7897-urok-pamyatsi-pamyataj-ne-zabudzsya.html#sigProId8f5a6e8591


пытанне-адказ