Заняткі ў рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні «Спадчына»
06.02.2026Адным з найбольш папулярных напрамкаў рэабілітацыі праз творчасць у Верхнядзвінскім ТЦСАН з'яўляецца саломапляценне – традыцыйнае беларускае рамяство, што перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Заняткі ў рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні «Спадчына» спрыяюць фарміраванню і развіццю практычных уменняў і навыкаў саломапляцення, развіваюць дробную маторыку, канцэнтрацыю ўвагі і ўседлівасць, фарміруюць эстэтычны і мастацкі густ.
Няхай атрымліваецца не ўсё і не з першага разу, але паступова пераходзячы ад простага да складанага нараджаюцца «сонечныя» вырабы: анёлы і вянкі, лялькі-абярэгі.
https://www.verhnedvinsk-tcson.by/be/blog/novosti/item/7908-zanyatki-u-reabilitatsyjna-pratsounaj-majsterni-spadchyna.html#sigProId8f39370835


пытанне-адказ