«Асноўныя аспекты прафілактыкі кіберзлачынстваў»

19.02.2026

З мэтай павышэння ўзроўню фінансавай пісьменнасці пажылых грамадзян і людзей з інваліднасцю, фарміравання свядомага стаўлення да пытанняў кібербяспекі і развіцця навыкаў бяспечных паводзін у лічбавым асяроддзі ў Верхнядзвінскім ТЦСАН адбылася сустрэча са спецыялістамі ААТ «АСБ Беларусбанк» на тэму «Асноўныя аспекты прафілактыкі кіберзлачынстваў».

Удзельнікам сустрэчы яшчэ раз нагадалі аб распаўсюджаных відах IT-злачынстваў, прывялі прыклады рэальных гісторый пацярпелых грамадзян, агучылі практычныя парады, як абараніць сябе ад зламыснікаў і захаваць сродкі падчас ажыццяўлення фінансавых аперацый.

Падпішыцеся на нашы навіны