Прафарыентацыя

11.03.2026

Верхнядзвінскі ТЦСАН трымае курс на прыцягненне кваліфікаваных кадраў у сістэму сацыяльнай абароны, актыўна прапагандуючы сярод навучэнцаў мэтавую падрыхтоўку.

З гэтай мэтай спецыялісты Цэнтра наведалі шэраг устаноў адукацыі Верхнядзвінскага раёна.

Падчас сустрэч старшакласнікі азнаёмлены са спецыфікай работы ў сацыяльнай сферы, растлумачаны перавагі і доўгатэрміновая перспектыва мэтавага навучання, прапанаваны варыянты, дзе атрымаць адпаведную адукацыю.

Для падрабязнага вывучэння прадстаўленага матэрыялу сярод навучэнцаў распаўсюджаны інфармацыйныя буклеты.

Падпішыцеся на нашы навіны