Пасяджэнне «Школы сацыяльнага работніка»

12.03.2026

У Верхнядзвінскім ТЦСАН адбылося чарговае пасяджэнне «Школы сацыяльнага работніка» ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!».

На пасяджэнні разгледжаны актуальныя пытанні, якія закранаюць важнейшыя аспекты паўсядзённага жыцця непрацаздольных грамадзян:

- забеспячэнне пажарнай бяспекі домаўладанняў і папярэджанне фактараў узнікнення надзвычайных сітуацый;

- прафілактыка суіцыдальных паводзін сярод пажылых грамадзян і інвалідаў;

- абследаванне адзінока пражываючых грамадзян;

- ахова працы і асноўныя патрабаванні яе выканання.

Карысна, інфарматыўна і вельмі важна!

Падпішыцеся на нашы навіны