Інфармацыйная акцыя «Туберкулёз. Рызыкі, сімптомы, прафілактыка»

24.03.2026

У межах працы «Школы трэцяга ўзросту» на базе АСРІІ Верхнядзвінскага ТЦСАН валанцёрамі Чырвонага Крыжа арганізуецца цыкл заняткаў, накіраваных на папулярызацыю здаровага ладу жыцця, падаўжэнне актыўнага даўгалецця.

Сёння, у Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам, прайшла інфармацыйная акцыя «Туберкулёз: рызыкі, сімптомы, прафілактыка», удзельнікам даведзена інфармацыя аб рызыках, плыні і прафілактыцы гэтага небяспечнага захворвання, раздадзены памяткі і буклеты.

Падпішыцеся на нашы навіны