Актыўная падрыхтоўка да Светлага свята Вялікадня

26.03.2026

У рэабілітацыйна-працоўных майстэрнях і гуртках дэкаратыўна-прыкладной накіраванасці Верхнядзвінскага ТЦСАН вядзецца актыўная падрыхтоўка да Светлага свята Вялікадня.

Маладыя людзі з інваліднасцю з вялікім трапятаннем і любоўю ствараюць унікальныя сувеніры, якія стануць прыемным дэкорам для дома да светлага свята, а разам з тым праца над стварэннем сувеніра дапамагае развіць дробную маторыку, прасторавае мысленне і рэалізаваць свае творчыя здольнасці.

Падпішыцеся на нашы навіны