Здароўе — аснова якаснага і паўнавартаснага жыцця!!!

06.04.2026

У фармаце «Роўны навучае роўнага» ў Верхнядзвінскім ТЦСАН прайшла сустрэча валанцёраў, былых медыцынскіх работнікаў, якія правялі квіз «Мы і здаровы лад жыцця» для грамадзян элегантнага ўзросту і асоб з інваліднасцю.

Усім прысутным была прадастаўлена магчымасць вымераць артэрыяльны ціск, сатурацыю, а таксама разлічыць індэкс масы цела, а тэматычны інфармацыйна-адукацыйны матэрыял, прадастаўлены раённым Цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, стаў выдатным дадаткам для замацавання ведаў.

Падпішыцеся на нашы навіны