Час памяці «Надзея на выжыванне»

10.04.2026

Для наведвальнікаў Верхнядзвінскага ТЦСАН работнікамі Верхнядзвінскай цэнтральнай бібліятэкі быў арганізаваны час памяці «Надзея на выжыванне», прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Удзельнікі мерапрыемства змаглі пачуць аповеды пра тыя страшныя часы, пра стойкасць чалавечага духу і пра тое, як важна памятаць пра ахвяр нацызму, каб падобнае ніколі не паўтарылася.

Такія сустрэчы дапамагаюць захаваць гістарычную памяць і выхоўваюць у маладым пакаленні пачуццё адказнасці за мірнае неба над галавой.

Падпішыцеся на нашы навіны