Дапамога побач: у Верхнядзвінскім ТЦСАН адкрыліся інфапункты па доглядзе за людзьмі з дэменцыяй
16.07.2026Калі вы клапоціцеся пра блізкага чалавека, які пакутуе на забывальнасць ці кагнітыўныя парушэнні, цяпер не трэба шукаць інфармацыю ўсляпую.
У трох кропках Верхнядзвінскага ТЦСАН з’явіліся спецыяльныя інфапункты — стойкі з бясплатнымі матэрыяламі, якія дапамогуць лепш зразумець і падтрымаць людзей з дэменцыяй.
Дзе атрымаць?
- Філіял Верхнядзвінскага ТЦСАН у аг. Бігосава: Верхнядзвінскі раён, аг. Бігосава, зав. Заводскі, д. 8;
- Філіял Верхнядзвінскага ТЦСАН у г.п. Асвея: Верхнядзвінскі раён, г.п. Асвея, вул. Савецкая, д. 5;
- Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў: г. Верхнядзвінск, вул. Савецкая, 60г.
Што ўнутры?
- Памяткі і буклеты з парадамі па доглядзе і зносінах з людзьмі, якія пакутуюць ад кагнітыўных парушэнняў.
- Інфармацыя пра прыкметы дэменцыі і спосабы яе ранняга выяўлення.
- Кантакты спецыялістаў: куды звярнуцца па прафесійную дапамогу ў нашым раёне.
- Парады па захаванні эмацыянальнага здароўя і прадухіленні выгарання ў тых, хто даглядае блізкіх.
Клопат пра блізкіх становіцца крыху прасцейшым, калі побач ёсць надзейная дапамога і карысная інфармацыя.


пытанне-адказ