З сяброўскім візітам АСРАІ Верхнядзвінскага ТЦСАН наведалі грамадзяне «сярэбранага» ўзросту Міёрскага ТЦСАН

23.07.2026

Праграма візіту была накіравана на абмен вопытам і ўмацаванне сяброўскіх сувязей. Загадчыца аддзялення пазнаёміла гасцей з асноўнымі напрамкамі дзейнасці, расказала пра формы работы з пажылымі людзьмі і арганізацыю вольнага часу.

Ключавым момантам сустрэчы стаў удзел гасцей у пасяджэнні альцкафэ «Васількі».

У цёплай атмасферы за чаяваннем удзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні, падзяліліся сваімі напрацоўкамі і планамі на будучыню, а на памяць пра візіт гасцям былі ўручаны памятныя сувеніры.

Падпішыцеся на нашы навіны