Прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару»

24.07.2026

У перыяд з 27 ліпеня па 02 жніўня 2026 года работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ва ўзаемадзеянні з суб’ектамі прафілактыкі правапарушэнняў на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна будзе праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару».

Падчас акцыі будуць наведвацца домаўладанні і кватэры з мэтай вывучэння ўмоў бяспечнага пражывання грамадзян.

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена парушэнням пячнога ацяплення, электраабсталявання, умовам пражывання непаўналетніх дзяцей, наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Ратавальнікі нагадваюць: захаванне правілаў бяспекі – залог вашага спакою».

Падпішыцеся на нашы навіны