Працуе перасоўная САЦЫЯЛЬНАЯ ПРЫЁМНАЯ

31.08.2026

Працуе перасоўная САЦЫЯЛЬНАЯ ПРЫЁМНАЯ ў аддаленых і малазаселеных пунктах Верхнядзвінскага раёна.

Падчас работы спецыялісты ТЦСАН:

- абследавалі ўмовы пражывання, у тым ліку з ацэнкай пажарнай бяспекі жылля, каля 30 катэгарыраваных грамадзян;

- правялі інфармацыйна-раз’ясняльную работу пра парадак і ўмовы аказання розных відаў дапамогі, сацыяльных паслуг;

- распаўсюдзілі памяткі, буклеты па прафілактыцы махлярства, правілах пажарнай бяспекі, ЗЛЖ (здаровым ладзе жыцця) і інш.;

- прынялі 2 заявы на аказанне матэрыяльнай дапамогі.

Падпішыцеся на нашы навіны