Цяпло, якое аб’ядноўвае пакаленні
13.10.2026У рамках «Тыдня бацькоўскай любові» у Верхнядзвінскім ТЦСАН запушчаны цыкл мерапрыемстваў, каб нагадаць, што няма нічога важнейшага за сям’ю, клопат і ўвагу.
У рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні «Смачна.by» прайшла міжпакаленная акцыя «Сувязь пакаленняў: рэцэпт цяпла». Удзельнікі разам гатавалі бліны і шарлотку. Замешваючы цеста, дзяліліся жыццёвым вопытам і гісторыямі. Атрымалася смачна і па-хатняму!
Акцыя «Майстэрня падарункаў» аб’яднала грамадзян «сярэбранага» ўзросту і людзей з інваліднасцю. Разам яны стварылі кранальныя сувеніры для сваіх блізкіх.
Любоў не ведае межаў і ўзросту. Дзякуй нашым удзельнікам за цяпло і актыўнасць!
#ТыдзеньБацькоўскайЛюбові
#СувязьПакаленняў
https://www.verhnedvinsk-tcson.by/be/blog/novosti/item/8168-tsyaplo-yakoe-ab-yadnouvae-pakalenni.html#sigProIdbbd6f3ecb9


пытанне-адказ