«Велапамога 24-7»
13.10.2026У Верхнядзвінску рэалізавана чарговая грамадская ініцыятыва: каля ФАК «Імпульс» адкрыта кругласутачная станцыя па рамонце і абслугоўванні веласіпедаў «Велапамогі 24/7».
Ініцыятыва высунута намеснікам дырэктара Верхнядзвінскага ТЦСАН Веранікай Вабішэвіч на падставе пажаданняў веласіпедыстаў. Многія з іх, асабліва сталага ўзросту, пастаянна карыстаюцца мабільнымі сродкамі перамяшчэння, але ў дарозе маюць патрэбу ў падпампоўцы колаў, дробным рамонце, падцягванні ланцуга і г.д. Новая ўстаноўка з насосам і інструментамі дазваляе зрабіць гэта ў дарозе зусім бясплатна.
Ініцыятыва была падтрымана абласным Саветам дэпутатаў і РА партыі «Белая Русь», якімі прафінансаваны праект.
Навіна з энтузіязмам успрынята верхнядзвінцамі: каля станцыі адразу ж з'явілася немала жадаючых праверыць спраўнасць сваіх сродкаў перамяшчэння.
https://www.verhnedvinsk-tcson.by/be/blog/novosti/item/8170-velapamoga-24-7.html#sigProId33e59a751b


пытанне-адказ