Цеплыня рук і святло душы

15.10.2026

Восень — найлепшы час, каб захутацца ў нешта цёплае і ўтульнае. А калі гэтае «нешта» створана з любоўю рукамі нашых таленавітых наведвальнікаў — яно проста бясцэннае!

 

У межах «Тыдня бацькоўскай любові» грамадзяне «сярэбранага» ўзросту Верхнядзвінскага ТЦСАН арганізавалі выставу «Вязальны рай».

На выставе прадстаўлены работы дзвюх цудоўных майстрыц:

Вера Шлакунова — вышыўка (сапраўдны жывапіс ніткамі!);

Вольга Старыкава — вязанне (утульныя і стыльныя рэчы).

Работы нашых рукадзельніц даказваюць: талент не мае ўзросту, а любоў, укладзеная ў творчасць, сагравае кожнага.

Падпішыцеся на нашы навіны