Ад вытокаў пісьменнасці — да духоўных святынь
19.10.2026Калектыў Верхнядзвінскага ТЦСАН здзейсніў пазнавальную экскурсію ў старажытны Полацк!
Мы акунуліся ў свет беларускага кнігадрукавання ў аднайменным музеі, дакрануліся да спадчыны Сімяона Полацкага ў яго музеі-бібліятэцы і адчулі духоўную атмасферу Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра.
Гэты дзень стаў сапраўдным падарожжам у глыбіню вякоў, падарыўшы незабыўныя ўражанні і каштоўныя веды!
Мы ганарымся гісторыяй нашай краіны, шануем традыцыі продкаў і з упэўненасцю глядзім у будучыню!
#ЭкскурсіяПаСвятыхМесцах
https://www.verhnedvinsk-tcson.by/be/blog/novosti/item/8178-ad-vytokau-pismennastsi-da-dukhounykh-svyatyn.html#sigProId752730ac32


пытанне-адказ